BE RU EN

Азаранка стала пераможцай парнага разраду ў Цынцынаці

  • 16.08.2010, 9:34

Пасля перамогі на турніры ў Цынцынаці Вікторыя Азаранка прызналася, што чарговы трафей даўся ёй і яе напарніцы вельмі нялёгка.

На турніры, які праходзіць у амерыканскім Цынцынаці (прызавы фонд - 2 мільёны даляраў) беларуска Вікторыя Азаранка ў пары з расейкай Марыяй Кірыленка перамагла ў фінальным матчы іншы інтэрнацыянальны тандэм Ліза Рэйманд (ЗША)/Рэна Стабз (Аўстралія) - 7:6, 7:6, паведамляе «Прэссбол».

«Гуляць з Марынай было проста цудоўна. Магчыма, калі-небудзь мы згуляем разам яшчэ раз.

Сёння нам даводзілася прыдумляць штосьці новенькае. Калі б мы гулялі гэтак жа, як і ў папярэдніх сустрэчах, дык нашыя суперніцы адаптаваліся б і скарысталіся гэтым.

Нам прыйшлося нялёгка на падачах, цяжка было не адпускаць суперніцаў, але мы змянялі стыль, імкнуліся быць агрэсіўнымі і не даваць апанентам згуляць у сваю гульню.

Усё роўна, хто парны гулец, а хто адзіночны. Важна, што ты можаш супрацьпаставіць суперніку на корце. Рэйманд і Стабс маюць каласальны досвед, але мы змагаліся і кожны раз прыдумлялі штосьці асаблівае», - прыводзіць словы Азаранкі www.goals.by.

Апошнія навіны