У Гародні пачалі выпускаць цыгарэты «з водарам шакаладу»
- 17.08.2010, 9:34
Гарадзенская тытунёвая фабрыка адправіла сёння ў аптовыя і рознічныя прадпрыемствы гандлю рэспублікі выпрабавальную партыю новых цыгарэтаў «NZ»Siper Slims».
Як паведамляе БелТА, новыя цыгарэты валодаюць ледзьве ўлоўным водарам шакаладу і ванілі, у іх зніжанае ўтрыманне смолаў і нікаціну.
Выпуск прадукцыі ажыццяўляецца на сучасным нямецкім абсталяванні Hayni-Focke па 6 шт. у хвіліну. Паводле дадзеных на сённяшні дзень, ужо выраблена 4 млн. цыгарэтаў-навінак.
Кошт пачака — 1390 рублёў.