BE RU EN

Тэрмін затрымання Банкаўскаса падоўжаны на два месяцы

  • 19.08.2010, 17:44

Сёння было прынята рашэнне падоўжыць тэрмін затрымання ротнага камандзіра муніцыпальнай коннай паліцыі Вільні яшчэ на два месяцы.

Чыноўнік высокага рангу Віленскай паліцыі быў затрыманы ў Беларусі па падазрэнні ў кантрабандзе наркотыкаў, нагадвае ru.DELFI.lt.

«Мы атрымалі пакуль яшчэ афіцыйна не пацверджаныя дадзеныя аб тым, што тэрмін затрымання падоўжаны на два месяцы», - сказаў сёння амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас.

Ротны камандзір муніцыпальнай коннай паліцыі пры Віленскім галоўным камісарыяце Лаймонас Банкаўскас быў затрыманы ля мяжы Беларусі і Літвы з наркотыкамі. Паведамляецца, што ў аперацыі па яго затрыманню ўдзельнічалі не толькі супрацоўнікі мытні, але і супрацоўнікі КДБ.

Паводле папярэдніх дадзеных, Банкаўскасу прад'яўленыя абвінавачанні па 228 артыкуле КК Беларусі - кантрабанда наркотыкаў. За гэта чыноўніку, калі ён дзейнічаў адзін, пагражае пазбаўленне свабоды тэрмінам ад 3 да 7 гадоў.

Апошнія навіны