BE RU EN

Азаранка выйграла у Шарапавай турнір у Стэнфардзе

  • 2.08.2010, 0:47

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка перамагла расеянку з беларускімі каранямі Марыю Шарапаву.

Вікторыя Азаранка (18-е месца ў сусветным рэйтынгу) выйграла прадстаўнічы турнір у Стэнфардзе (Каліфорнія, ЗША) з прызавым фондам 700 тысячаў даляраў, паведамляе БелаПАН.

1 жніўня ў фінальным матчы Азаранка, якой напярэдадні споўніўся 21 год, выйграла ў расеянкі Марыі Шарапавай (15) у двух сэтах — 6:4, 6:1. Матч працягваўся 1 гадзіну 27 хвілінаў.

Статыстыка сустрэчы: эйсы — 1:5 (на карысць Шарапавай), падвойныя памылкі — 3:3, адсотак выйгрышу першай падачы — 61:51, другой падачы — 57:20, брэйк-пойнты — 6/11 : 2/6.

На шляху да фіналу Азаранка перамагла японку Аюмі Марыта (90) — 6:0, 6:2, амерыканку Мелані Оўдзін (44) — 6:3, 6:1, францужанку Марыён Барталі (14) — 3:6, 6:3, 6:3 і першую ракетку турніру аўстралійку Саманту Стосур (5) — 6:2, 6:3.

Лік асабістых сустрэчаў Азаранкі і Шарапавай стаў роўным — 2:2.

Беларуская тэнісістка выйграла чацвёрты ў кар'еры турнір у адзіночным разрадзе. Першыя тры тытулы былі заваяваныя ў 2009 годзе (у Брысбене, Мемфісе і Маямі).

Апошнія навіны