«Мілан» цікавіцца Аляксандрам Глебам
- 2.08.2010, 10:17
Паўабаронца «Барселоны» і зборнай Беларусі Аляксандр Глеб патрапіў у сферу інтарэсаў італьянскага «Мілана».
Гэта адбылося пасля таго, як «расанэры» не змаглі дамовіцца з «Кальяры» па трансферы 25-гадовага вінгера Андрэа Ладзары.
Пры гэтым, як адзначае «Савецкі спорт», як і ў выпадку з галандцам ван дэр Вартам італьянскі клуб не хоча набываць Глеба, а плануе ўзяць яго ў арэнду.
Агент Аляксандра Глеба Мікалай Шпілеўскі заявіў, што кіраўніцтва «Барселоны» паводзіць сябе так, як быццам дае зразумець, што ў паслугах беларускага паўабаронцы больш не зацікаўленае.