BE RU EN

У Менску з'явіліся кардонныя «даішнікі» (Фота)

  • 20.08.2010, 13:30

На найбольш аварыйных участках дарогаў з'явіліся манекены інспектараў дарожна-патрульнай службы і муляжы службовых аўтамабіляў.

Перыядычна паблізу ад манекенаў і муляжоў будуць працаваць экіпажы Дзяржаўтаінспекцыі для кантролю вызначаных хуткасных рэжымаў руху, паведамляе БелаПАН.

Манекены інспектараў ДПС і муляжы патрульных аўтамабіляў будуць усталёўвацца ў непасрэдна паблізу ад камераў відэаназірання.

За наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці вінаватыя будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 30 да 50 базавых велічыняў.

Апошнія навіны