Грыбаўскайтэ чакае «добрых навінаў» аб затрыманым ў Беларусі паліцыянце
- 25.08.2010, 11:24
Пытанне пра затрыманне Лаймонаса Банкаўскаса кіраўніцтва Літвы назвала «адчувальным».
Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ чакае «добрых навінаў» з Беларусі аб затрыманым там ротным камандзіры муніцыпальнай коннай паліцыі пры Віленскім галоўным камісарыяце Лаймонасе Банкаўскасе.
На пытанне пра адносіны з Беларуссю прэзідэнт сказала, што на дзяржаўным узроўні стасункі хутка паляпшаюцца і на фоне гэтага паляпшэння яна спадзяецца на атрыманне навінаў, паведамляе ru.DELFI.lt.
«Мы бачым пазітыўныя тэндэнцыі і ў супрацоўніцтве з Беларуссю, у першую чаргу ў сферы бізнэсу, у нашых прадпрымальнікаў добрыя палітычныя ўмовы для працы там. Гэта ўжо відавочна і стала прыкметна за апошні год. На дзяржаўным узроўні адносіны таксама паляпшаюцца. У рамках гэтага паляпшэння стасункаў я неўзабаве спадзяюся на добрыя навіны», - сказала Грыбаўскайтэ.
«Калі будуць, Лінас Бальсіс (прэс-сакратар - DELFI) паведаміць. Я сказала, чакаю навінаў», - адказала прэзідэнт на далейшыя роспыты.
Такжа на гэтае пытанне адказваў і міністр замежных спраў Аўдронюс Ажубаліс. «Рашэнне гэтага далікатнага пытання паказвае, што нам удаецца дамовіцца з суседзямі ў такіх адчувальных пытаннях», - сказаў ён.
На пытанне, у якім сэнсе «дамовіцца», Ажубаліс адказаў: «У станоўчым. Я сказаў столькі, колькі сказаў».
Як паведамлялася, Банкаўскас быў затрыманы 16 жніўня на Ашмянскім КПП за правоз 45,5 г амфетаміну. У цяперашні час матэрыялы крымінальнай справы знаходзяцца ва ўпраўленні КДБ па Гродзенскай вобласці. 20 жніўня тэрмін утрымання пад вартай Банкаўскаса падоўжаны да 10 сутак.