BE RU EN

Беларусаў хочуць пазбавіць ад аўтахламу за кошт бюджэту РФ

  • 25.08.2010, 15:13

Беларускія ўлады не маюць дакладнага ўяўлення, з якой крыніцы павінны рабіцца такія выплаты для грамадзян.

Беларускія ўлады прапаноўваюць Расеі разгледзець магчымасць распаўсюджвання на беларускіх грамадзян расейскай федэральнай праграмы па утылізацыі старых аўтамабіляў пры ўмове набыцця новых аўтамабіляў расейскай зборкі, заявіў сёння намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Анатоль Ліс, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«Мы просім у Расеі, што, калі існуе адзіная мытная прастора... ўвайсці ў расейскую праграму, паводле якой грамадзяне, якія жадаюць набыць расейскія аўтамабілі, у тым ліку ў абмен на свае старыя аўто, атрымліваюць пэўныя льготы», - сказаў чыноўнік.

Ён паведаміў, што ёсць адпаведнае даручэнне беларускіх уладаў не проста вывучыць магчымасць, а «ўвайсці ў гэтую праграму».

Ліс прызнаў, што беларускі бок да гэтага часу не мае дакладнага ўяўлення, з якога крыніцы павінны рабіцца такія выплаты для беларускіх грамадзян.

«Пытанне крыніцы выплат зараз прапрацоўваецца. Гэта можа быць і расейскі бюджэт, і бюджэт Саюзнай дзяржавы. Магчыма, і іншыя варыянты», - сказаў намеснік міністра.

Сёння патрыманы стары аўтамабіль у Беларусі можна набыць за капейкі - ад $100 за аўто, якое яшчэ на хаду. Расейская праграма прадугледжвае выплату за ўтылізацыю аўто ў памеры 50 тыс. расейскіх рублёў (каля $1700). Такім чынам, беларускія ўлады хочуць забіць адным стрэлам двух зайцоў - пазбавіць краіну ад чармета на колах і даць магчымасць уладальнікам старых аўто прыстойна зарабіць за кошт расейскага бюджэту. Бюджэт Беларусі як магчымая крыніца кампенсацый за ўтылізацыю аўтамабіляў не называлася.

Як піша АФН, падобная пастаноўка перад расейскім бокам са спасылкай на Мытны саюз была б у некаторай ступені да месца, калі б Беларусь з 1 студзеня 2010 года ўвяла роўныя з РФ мытныя пошліны на ўвазныя з трэціх краін аўтамабілі для фізічных асоб. Але паколькі сёння такія пошліны ў Беларусі значна ніжэйшыя за расейскія, то Расея без усялякага сумнення папросіць Беларусь не звяртацца з такой просьбай да уніфікацыі мытных пошлін як мінімум да 2013 года.

Чарговая ідэя беларускіх уладаў яшчэ раз пацвярджае тэзіс пра тое, што дзейнасць беларускіх уладаў накіраваная толькі на выбіванне і вымантачванне датацый у больш грашовага суседа. Пры гэтым можна не сумнявацца, што беларускія ўлады ў далейшым будуць выстаўляць гэтую ідэю як вялізную дапамогу расейскай аўтапрамысловасці, якая перажывае нялёгкія часы, і шчыра абурацца адмовай расейскіх уладаў прыняць такую дапамогу.

Апошнія навіны