BE RU EN

Улады ў чаканні стратаў ад уводу БТС-2

  • 26.08.2010, 16:13

Пакуль яны лічаць, што скарачэнне аб'ёмаў транспартавання нафты складзе 27%.

Аб'ём транспартавання нафты па паўднёвай галіне магістральнага нафтаправода «Дружба» ў 2012 годзе, пасля ўводу Расеяй у эксплуатацыю нафтаправода БТС-2, знізіцца на 27% ад праектнай магутнасці, да 60 млн тон. Пра гэта паведаміў гендырэктар «Гомельтранснафта «Дружба» Сяргей Сасноўскі, перадае «Інтэрфакс».

«Мы прагназуем невялікае зніжэнне аб'ёмаў, да 60 млн тон, з уводам Расеяй нафтаправода БТС-2. На сёння Расея ўсе свае планы нам пацвярджае», - сказаў Сасноўскі.

Ён адзначыў, што максімальная прадукцыйнасць нафтаправода складае 82,3 млн тон - такія аб'ёмы прапампоўкі былі дасягнутыя прадпрыемствам у 2005 годзе і з'яўляюцца на сёння максімальнымі аб'ёмамі транспартавання.

Сасноўскі адзначыў, што раней Расея і Беларусь сумесна планавалі павялічыць магутнасць гэтай галіны трубаправода да 100 млн тон, аднак затым, з-за эканамічнай неэфектыўнасці, рэалізацыя гэтага праекта была адкладзеная.

Апошнія навіны