BE RU EN

Ганчарэнка: Мы разыгралі футбольны трылер

  • 5.08.2010, 10:11

Пры гэтым трэнер БАТЭ не хавае, што адчувае велізарнае расчараванне.

«Мы адчуваем велізарнае расчараванне», — заявіў галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка пасля матчу ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць «Капенгагена».

Сустрэча прайшла 4 жніўня ў сталіцы Даніі і скончылася перамогай гаспадароў з лікам 3:2 (першая сустрэча — 0:0), нагадвае БелаПАН.

«Думаю, гульня спадабалася ўсім, хто на ёй прысутнічаў, — сказаў Ганчарэнка. — Мы разыгралі своеасаблівы футбольны трылер, дзе спачатку мы прапусцілі два хуткія галы, а потым змаглі адыграцца. На другі тайм выходзілі з надзеяй, што ў нас атрымаецца прайсці ў наступны раўнд. На жаль, не атрымалася».

Па словах Ганчарэнкі, БАТЭ меў пэўныя праблемы ў цэнтры абароны, у сувязі з чым не хапала хуткага пераходу ад абароны да атакі.

«У цэлым, калі прыбраць адмоўныя эмоцыі, мы правялі добры матч», — адзначыў галоўны трэнер барысаўскага клуба. Гульцам пасля заканчэння матчу Ганчарэнка, паводле яго словаў, пакуль нічога не сказаў.

Апошнія навіны