Курс даляра зноў пачаў расці
- 6.08.2010, 11:51
Па выніках таргоў валютамі 5 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША склаў 2973 рубля.
Такім чынам, за два дні ён павялічыўся на 5 рублёў.
Курс расейскага рубля павялічыўся на 0,21 рубля і склаў 99,66 беларускага рубля за адзін расейскі. Курс еўра вырас на 23 рублі і склаў 3925 рублёў.