Пуціла папрасіў у «Фрайбурга» пісаць яго прозвішча па-беларуску
- 10.09.2010, 15:45
Футбаліст паведаміў, што ён не Putsilo, а Putsila.
Паўабаронца беларускай футбольнай зборнай Антон Пуціла, нядаўна перайшоў з менскага «Дынама» ў нямецкі «Фрайбург», папрасіў сваіх новых працадаўцаў пісаць яго прозвішча па-беларуску, паведамляе газета «Салiдарнасць» са спасылкай на БелаПАН.
Футбаліст паведаміў, што ён не Putsilo, а Putsila. Ранейшы варыянт (фактычна сумесь расейскай мовы з беларускай) выкарыстоўваўся, калі футбаліст гуляў за «Гамбург» у сезоне 2007-2008 гадоў.
Кіраўніцтва «Фрайбурга» адрэагавала неадкладна і пашыла Пуцілу новую футболку. Над нумарам 21 цяпер напісана Putsila замест Putsilo, - адзначаецца ў паведамленні.
Варта адзначыць, што ў лацінскай транскрыпцыі па-рознаму перадаюцца прозвішчы братоў Глеб. Старэйшы, Аляксандр, - Hleb, малодшы, Вячаслаў, - Gleb.