BE RU EN

Урад павялічыў квоту на выпуск «чарнілаў»

  • 14.09.2010, 17:01

Урад Беларусі павялічыў квоту на вытворчасць гарэлкі і вінаградных вінаў.

Як паведаміла прэс-служба ўрада, гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў №1286 ад 6 верасня 2010 года.

Згодна з дакументам, скарочана квота на выпуск пладовых мацаваных ардынарных вінаў на 7,5%, яна складзе 10,68 млн. дал. Разам з тым на 24,1% да 11 млн. 523 тыс. дал павялічана квота на выпуск пладовых вінаў палепшанай якасці і спецтэхналогіі, на 21,7% да 101 тыс. дал узрасла квота на выпуск натуральных пладова-ягадных вінаў.

Квоты павялічаныя на вытворчасць гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў у 2010 годзе на 3,6% да 17 млн. 75 тыс. дал, этылавага спірту з харчовай сыравіны - на 7% да 11 млн. 605 тыс. дал. Максімальны выпуск вінаградных вінаў складзе 3 млн. 665 тыс. дал, або на 9,4% больш аб'ёму, зацверджанага раней. Будзе выпушчана 54 тыс. дал брэндзі (на 3,8% больш), піша БелаПАН.

Нагадаем, што квоты на вытворчасць алкагольнай прадукцыі зацвярджаюцца ў Беларусі штогод зыходзячы з аб'ёмаў спажывання ў рэспубліцы. Пры гэтым улічваюцца мерапрыемствы дзяржаўнай праграмы нацыянальных дзеянняў па папярэджанні і пераадоленні п'янства і алкагалізма.

Апошнія навіны