Даражэюць мяса і малочныя прадукты
- 15.09.2010, 13:42
У Беларусі павышаюцца лімітавыя адпускныя кошты на ялавічыну, свініну, а таксама малако і малочныя прадукты.
«Пастановай Міністэрства эканомікі ад 10.09.2010 №134 у верасні і кастрычніку павышаюцца лімітавыя адпускныя кошты на ялавічыну патушную да 4% у месяц, свініну патушную - да 3% у месяц, а таксама з 16 верасня дадаткова павялічваюцца лімітавыя адпускныя кошты на малако, кефір , смятану, тварог да 2%», - гаворыцца ў паведамленні Мінэканомікі, паведамляе АФН.
«Пастанова прынятая ў мэтах паэтапнага кампенсавання падаражэння малочнай і мясной сыравіны ў сувязі з павышэннем закупачных коштаў на малако, буйную рагатую жывёлу і свіней, а таксама збліжэння цэнаў на малочныя прадукты і мяса з коштамі ў суседніх рэгіёнах», - тлумачыць рашэнне Мінэканомікі.