Курс даляра павялічыўся да Br3030
- 16.09.2010, 12:21
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 17 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША павялічыўся на 5 рублёў і склаў 3030 рублёў.
Курс расейскага рубля знізіўся на 0,73 рубля і склаў 97,67 беларускага рубля за адзін расейскі. Курс еўра павялічыўся на 10 рублёў і склаў 3946 рублёў.