BE RU EN

Баранавіцкі Лядовы палац завінаваціўся $355 тысячаў

  • 16.09.2010, 12:49

Асноўныя прычыны - незапатрабаванасць памяшканняў, разадзьмутыя штаты і высокія кошты на камунальныя паслугі.

1 мільярд 77 мільёнаў рублёў (ці 355 тысячаў даляраў) завінаваціўся дзяржаве за паўгода баранавіцкі Лядовы палац. Асноўныя прычыны - незапатрабаванасць памяшканняў, разадзьмутыя штаты і высокія кошты на камунальныя паслугі. Да такой высновы прыйшлі супрацоўнікі Баранавіцкага міжраённага камітэта дзяржкантролю, перадае «Еўрарадыё».

Дарэчы, з чэрвеня па верасень лёду ў палацы не было. Дырэктар Ірына Ланкуць суцяшае сябе і гарадское начальства тым, што адсутнасць лёду дала магчымасць знізіць камунальныя выдаткі.

Апошнія навіны