BE RU EN

Беларусь «дынаміць» Украіну з пастаўкамі шын для легкавых аўтамабіляў

  • 16.09.2010, 13:25

Украіна ўжо некалькі гадоў спрабуе абараніць унутраных вытворцаў ад паставак беларускай прадукцыі па дэмпінгавых коштах.

Лукашэнка 13 верасня падпісаў указ №479, якім адобрыў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Украіны аб умовах экспарту беларускіх шын для легкавых аўтамабіляў, упаўнаважыў першага віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашку на правядзенне перамоваў і падпісанне дакумента, паведамляе АФН.

Тэма экспарту беларускіх шын на Украіну сама па сабе не новая. Украіна ўжо некалькі гадоў спрабуе абараніць унутраных вытворцаў ад паставак беларускай прадукцыі па дэмпінгавых коштах. І падпісаны на днях указ на першы погляд павінен быў бы стаць першым крокам на шляху да ўрэгулявання спрэчкі бакоў, калі б не...

Крыху больш за год таму беларускі кіраўнік сваім указам №290 ад 4 чэрвеня 2009 года адобрыў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Украіны аб умовах экспарту беларускіх шын. Указ быў падпісаны ў адказ на пагрозу ўкраінскага боку ўвесці антыдэмпінгавыя меры ў дачыненні да беларускіх шын.

Мяркуючы па ўсім, пагадненне так і не было падпісана. Ужо ў жніўні мінулага года беларускія ўлады прыдумалі новы выкрут - Саўмін Беларусі сваёй пастановай №1018 ад 3 жніўня 2009 года ўвёў ліцэнзаванне экспартных паставак на Украіну шын для легкавых аўтамабіляў. Акрамя таго, Беларусь узяла на сябе абавязацельства абмежаваць экспарт шын да 450 000 штук па выніках года.

Украіна не стала ўводзіць антыдэмпінгавыя меры. Наступіў 2010 год. І ў сакавіку Украіна зноў вярнулася да тэмы антыдэмпінгавага расследавання ў дачыненні да імпарту беларускіх шын па выніках скаргі ЗАТ «Росава» (Белая Царква Кіеўскай вобл.), найбуйнейшага ўкраінскага вытворцы шын.

Мяркуючы па ўсім, вынікі расследавання не спадабаліся беларускаму боку, які не знайшоў нічога лепшага, як выкарыстаць ужо адпрацаваную схему абароны. Ізноў указ, праект пагаднення, якое не будзе падпісана, самаабмежаванне, Новы год і г. д. Увогуле, бег па коле ў дадзенай сітуацыі на руку беларускім уладам. Але ці пагодзіцца Украіна ўдзельнічаць у шынным марафоне.

Апошнія навіны