BE RU EN

Мядзведзеў: «Гэта не прававыя, а медыцынскія абмежаванні»

  • 2.09.2010, 16:04

Прэзідэнт РФ пракаментаваў пазіцыю Лукашэнкі, які ўвёў абмежаванні на пастаўкі ў Расею грэчкі.

Кіраўнік Асацыяцыі кампаніяў рознічнага гандлю Леў Хасіс, апісваючы сітуацыю з грэчкай, якая рэзка падаражэла ў апошнія тыдні на фоне ўзніклага дэфіцыту, паскардзіўся на пазіцыю Менска, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«Нашыя пастаўшчыкі з Беларусі, у якіх ёсць грэчка, адмаўляюцца пастаўляць з-за абмежаванняў, усталяваных урадам Беларусі.

Нам не вельмі зразумела - якія могуць быць абмежаванні пры Мытным саюзе?», - сказаў ён, выступаючы на выязным паседжанні прэзідыума Дзяржсавета ў Саратаве, прысвечаным рэгуляванню ўнутранага рынка харчавання РФ.

Прэзідэнт РФ у адказ выказаў меркаванне, што «гэта не прававыя, гэта медыцынскія абмежаванні».

Хасіс папрасіў аб дапамозе з боку дзяржавы, каб у межах Мытнага саюза зняць абмежаванні.

«Пагаварыце з калегамі, - сказаў Дз.Мядзведзеў, звяртаючыся да першага віцэ-прэм'ера Ігара Шувалава, які курыруе Мытны саюз. - Я разумею, што справа гэтая цяжкая, якая часам патрабуе вялікіх душэўных сілаў. Але куды падзецца, мы ў адным саюзе, мы братэрскія дзяржавы».

Апошнія навіны