У школах з бацькоў збіраюць грошы на класныя журналы
- 22.09.2010, 13:32
Раней школы атрымлівалі журналы бясплатна ад аддзелаў адукацыі, а апошнія пяць гадоў плацяць за іх самі.
У некаторых школах бацькі збіраюць грошы на класны журнал, у які дзецям выстаўляюць ацэнкі, піша газета «Вячэрні Гродна».
У старэйшых класах бацькі збіралі па 1100 рублёў, у малодшых - па 1300. Прычына ў тым, што раней школы атрымлівалі журналы бясплатна ад аддзелаў адукацыі, а апошнія пяць гадоў самі плацяць за іх, бо ў бюджэце няма грошай.
Год таму журнал каштаваў 14 тысячаў рублёў. Увесну некаторыя школы паспелі набыць іх для старэйшай школы па 14-16 тысячаў. Бліжэй да 1 верасня трэба заплаціць 22 000 рублёў. Зараз, калі закупляюцца на ўсю школу, атрымаецца ад 700 тысячаў да 1,5 мільёна рублёў. Да таго ж, часта трапляюцца бракованыя журналы.