У Маладзечна востра паўстала пытанне бяспекі...
- 23.09.2010, 14:57
Напярэдадні выбараў у горадзе з'явяцца камеры відэаназірання, і ўся інфармацыя будзе выводзіцца на маніторы ў дзяжурнай частцы міліцыі.
Вуліца Прытыцкага ў Маладзечна, якую гараджане часцей называюць «Брадвеем», з'яўляецца пешаходнай зонай. Гэта самая шматлюдная пешаходная вуліца Маладзечна, а таксама вельмі папулярнае месца адпачынку. І менавіта таму «Брадвей» - самае ўдалае ў горадзе месца для правядзення пікетаў, раздачы ўлётак і незалежных выданняў. Час ад часу тут з'яўляюцца і розныя «няёмкія» графіці, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Паводле афіцыйнай версіі, сістэма відэаназірання на вуліцы Прытыцкага дапаможа зрабіць адпачынак жыхароў Маладзечна бяспечнейшым.
Але незразумелым застаецца тое, чаму ў першую чаргу новаўвядзенне не закранае іншыя, значна больш крымінагенныя раёны, напрыклад, Цэнтральны парк. І чаму пытанне пра бяспеку так востра паўстала менавіта зараз?