BE RU EN

Па факце катастрофы МіГ-29 узбуджаная крымінальная справа

  • 24.09.2010, 12:26

Знішчальнік МіГ-29 разбіўся падчас планавых палётаў, загінулі два лётчыкі.

Крымінальная справа ўзбуджаная па факце крушэння МіГ-29 ВПС Беларусі, паведамілі БелТА ў Беларускай ваеннай пракуратуры.

Справа ўзбуджаная Баранавіцкай міжгарнізоннай ваеннай пракуратурай па ч. 2 арт. 465 «Парушэнне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх» КК Беларусі. Прычыны і абставіны здарэння будуць высветленыя падчас расследавання.

Напярэдадні падчас планавых палётаў разбіўся самалёт МіГ-29 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных Сілаў Беларусі, загінулі два лётчыкі. Крушэнне самалёта адбылося каля 17.00 пры выкананні элементаў пілатажу павышанай складанасці на малых вышынях.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца спецыяльнай камісіяй ваеннага ведамства.

Апошнія навіны