BE RU EN

Ахоўнікі збівалі Канстанціна Жукоўскага не на жарт

  • 24.09.2010, 14:28

Гомельскі каардынатар партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Кастусь Жукоўскі атрымаў 23 верасня выпіску са сваёй медыцынскай карты.

24 верасня гэтую выпіску Канстанцін Жукоўскі павінен даставіць у Петрыкаўскі раённы суд, дзе супраць яго разглядаецца адміністрацыйная справа за лаянку ў грамадскім месцы і супраціўленне міліцыі, перадае «Радыё Свабода».

«У выпісцы паказана, што ў мяне сіняк на цеменна-патыліцавай частцы галавы, удары на грудным аддзеле хрыбетніка. Акрамя таго, вывіхнутая рука - мне рэкамендаваныя мазі і павязкі з эластычнага бінта», - распавядае Канстанцін Жукоўскі.

Пашкоджанні Жукоўскі атрымаў 17 верасня, калі паехаў на фэст «Кліч Палесся» ў вёску Ляскавічы Петрыкаўскага раёна. Спачатку яго затрымала міліцыя, потым збілі ахоўнікі. У выніку пацярпелы апазіцыянер застаўся яшчэ і вінаватым.

Апошнія навіны