Расея ўдарыць па БелАЗу
- 27.09.2010, 12:12
Беларускім самазвалам расейскія горназдабыўныя прадпрыемствы аддаюць перавагу грузавікам іншых вытворцаў.
Падкамісія ўрада РФ па мытна-тарыфнай палітыцы РФ ухваліла прапанову аб зніжэнні з 25% да 15% стаўкі пошліны на ўвоз грузавых аўтамабіляў поўнай масай больш за 200 тонаў. Як гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўрада, рашэнне знізіць стаўку пошліны да 15% прынята без загадзя ўзгодненай дэталізацыі ў наменклатуры гэтых тавараў, паведамляе «Наша Ніва».
Грузавыя аўтамабілі масай больш за 200 тонаў, у асноўным кар'ерныя самазвалы, выкарыстоўваюцца на прадпрыемствах горназдабыўнай галіны.
Беларусь вырабляе ў гэтай катэгорыі БелАЗы, і адкрыццё расейскага рынку для самазвалаў іншых вытворцаў адаб'ецца на беларускім заводзе.