Курс даляра зноў вырас
- 28.09.2010, 12:27
Па выніках таргоў валютамі 28 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША павялічыўся на 3 рублі і склаў 3020 рублёў.
Курс расейскага рубля павялічыўся на 0,13 рубля і склаў 98,69 беларускіх рубля за адзін расейскі. Курс еўра знізіўся на 21 рубель і склаў 4041 рубель.
У адносінах да валютнага кошыка беларускі рубель умацаваўся на 0,09% у параўнанні з папярэднім значэннем: сёння кошт кошыка склаў 1064,01 рубля, паведамляе АФН.