BE RU EN

Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Токіа

  • 29.09.2010, 10:36

У паядынку 3-га раўнда адзіночнага разраду супраць францужанкі Марыён Барталі беларуска выйграла першы сэт з лікам 6:2.

А затым, паведамляе БелТА, францужанка не змагла працягнуць матч па стане здароўя. Урачы падазраюць у яе вірусную інфекцыю.

Такім чынам, у чвэрцьфінале Вікторыя Азаранка сустрэнецца з амерыканкай Кока Вандэвей. У чвэрцьфінал таксама прабіліся расейскія тэнісісткі Вера Званарова і Алена Дзяменцьева. Астатнія ўдзельніцы гэтай стадыі спаборніцтваў вызначацца пазней.

Турнір з прызавым фондам 2 млн даляраў завершыцца на кортах японскай сталіцы 2 кастрычніка.

Апошнія навіны