BE RU EN

Еўра вырас на 58 рублёў

  • 29.09.2010, 12:21

Курс еўра, па выніках біржавых таргоў 29 верасня, вырас амаль на 58 рублёў і складзе на заўтра, 30 верасня, 4 099,62 рублёў.

Нагадаем, што напачатку 2010 года афіцыйны курс еўра да беларускага рубля быў больш чым 4 100 рублёў (4 студзеня складаў 4 122, 68), але з 15 студзеня знізіўся да мяжы 4 100 рублёў (4 093,90) і больш не перавышаў планкі 4 100, піша «Наша Ніва».

Самы нізкі курс еўра сёлета быў 7 чэрвеня - 3 599,1 рубля.

Курс даляра сёння наадварот знізіўся: з 3 020 рублёў да 3010 рублёў. Курс расейскага рубля нязначна вырас з 98.69 беларускага да 99.00.

Апошнія навіны