BE RU EN

Франак Вячорка гатовы змагацца ў судзе за права зноў стаць студэнтам

  • 3.09.2010, 8:42

Моладзевы актывіст у выпадку адмовы ў рэалізацыі канстытуцыйнага права на атрыманне вышэйшай адукацыі мае намер звяртацца ў суд і міжнародныя арганізацыі.

18 лютага 2008 года ён быў адлічаны з факультэта журналістыкі БДУ, з афіцыйным абгрунтаваннем «за акадэмічную непаспяховасць». У той час Вячорка прапусціў два іспыты, бо адбываў 15-суткавы адміністрацыйны арышт.

Ён восем разоў падаваў заявы на аднаўленне, аднак атрымліваў нязменную адмову, хаця яго сярэдні бал пры адлічэнні складаў 8,7, і малады чалавек быў адным з найлепшых студэнтаў курса. Пасля завяршэння службы ў войску ён зноў звярнуўся да рэктара БДУ з просьбай аднавіць яго на любым курсе любога факультэта. Адначасова Франак Вячорка пісьмова звярнуўся да міністра адукацыі і ў Адміністрацыю прэзідэнта. Тым больш што студэнтам, якія прайшлі тэрміновую вайсковую службу, прадастаўляюцца льготы пры паступленні і аднаўленні ў ВНУ.

Аднак Вячорку адмовілі, патлумачыўшы гэта тым, што за год яго службы ў войску навучальныя праграмы настолькі змяніліся, што яго не могуць узяць ні на адзін з курсаў. Зараз моладзевы актывіст чакае адказ на свае заявы да рэктараў шасці сталічных ВНУ з просьбай залічыць яго ў лік студэнтаў.

Апошнія навіны