BE RU EN

НТВ: Пуцін праігнараваў беларускі стэнд на кніжнай выставе (Відэа)

  • 3.09.2010, 9:29

Прэм'ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін наведаў 23-ю Маскоўскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш на УВЦ.

Кіраўнік ураду РФ азнаёміўся з навінкамі, даў аўтографы некалькім дзесяткам кнігалюбаў і паабяцаў прыехаць на паседжанне Расейскага геаграфічнага таварыства.

Акрамя гэтага, як паведаміў тэлеканал НТВ, «прэм'ер спыніўся і каля стэнда з дзіцячай літаратурай, і каля праваслаўнага стэнда. Яму заставалася некалькі крокаў да выставы беларускай кнігі, але ён не зрабіў гэтых крокаў».

Такія паводзіны Уладзіміра Пуціна здзівілі, бо менавіта сёння на выставе быў Дзень Беларусі. І расейскі прэм'ер не мог гэтага не ведаць.

23-я Маскоўская міжнародная кніжная выстава-кірмаш адкрылася 1 верасня ў павільёне №57 Усерасейскага выставачнага цэнтра ў Маскве.

У складзе беларускай дэлегацыі больш за 100 дзеячаў культуры - выдаўцы, празаікі, паэты, перакладчыкі, драматургі і крытыкі.

Усяго ў выставе прымаюць удзел 56 краін.

http://www1.ntv.ru/swf/vp.swf?link=http://www.ntv.ru/vi204112/&id=204112&num=1

Апошнія навіны