BE RU EN

Рэстаўрацыя Каложы: Замест плінфы - газасілікатныя блокі (Фота)

  • 3.09.2010, 14:11

Матэрыялы аднаўлення паўднёвай сцяны Каложскай царквы выставілі ў вокнах крамы «Дзіцячы свет» на вуліцы Савецкай у Гародні.

І яны не могуць не шакаваць: цяперашнюю драўляную сцяну «адрэстаўруюць» газасілікатнымі блокамі.

Як паведамляе «Блог Гародня», плінфа будзе, але толькі звонку газасілікатнай сцяны.

Аўтар фота DerSchatten піша:

- Прыходзіць на розум толькі адно слова: падман. Бо нездарма падлогу з падагрэвам будуць рабіць, трэба каб сцены цяпло трымалі па еўранормах. А як жа са старой сцяной? Прапаную пенапластам уцяпліць.

Па чутках, Стары замак у Гародні будуць таксама рэканструяваць газасілікатнымі блокамі.

Барысаглебская (Каложская) царква была пабудаваная за княжаннем Барыса і Глеба Усеваладкавічаў (першы памёр да 1166-га, другі - у 1170-м) у княжым дзяцінцы і асвечаная ў гонар іх нябесных заступнікаў, Барыса і Глеба. Пасля пажару 1184 года, які знішчыў саборную царкву горада, Барысаглебская царква стала галоўным храмам Гародні.

Каложа ўяўляе з сябе крыжова-купальны храм, трохапсідны і шасцістоўпны. Муроўка сценаў выкананая з плінфы, выкарыстаная таксама цэгла ў дэкаратыўных мэтах. Царква звонку неатынкаваная, што дазваляе бачыць дэкаратыўныя вартасці яе паліхромнай муроўкі. У 1853 годзе ў выніку апоўзня часткова абрынуліся сцены.

Архітэктура царквы не мае аналагаў сярод захаваных збудаванняў.

Апошнія навіны