BE RU EN

Адмяняюцца канцэртныя «гастролькі»

  • 3.09.2010, 17:10

Ці будзе новы ўказ датычыць ўсіх выканаўцаў ці толькі беларускіх — не ўдакладняецца.

Пасведчанні на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў будуць адмененыя, паведамляе БелТА. Лукашэнка даручыў кіраўніку сваёй адміністрацыі падрыхтаваць праект адпаведнага ўказу.

Зроблена гэта з улікам шматлікіх просьбаў арганізатараў канцэртаў і артыстаў. Пакуль што яны абавязаныя атрымліваць пасведчанне на кожны свой канцэрт ці спектакль і плаціць за яго дзяржаўную пошліну, памер якой можа даходзіць да 300 базавых велічыняў.

Зараз замест дазваленчага будзе ўведзены апавяшчальны прынцып арганізацыі канцэртаў. Ці будзе новы ўказ датычыць ўсіх выканаўцаў ці толькі беларускіх — не ўдакладняецца.

Апошнія навіны