BE RU EN

Азаранка выйшла ў паўфінал турніру ў Токіа

  • 30.09.2010, 10:32

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал турніру ў Токіа з прызавым фондам 2 мільёны даляраў.

30 верасня ў 1/4 фіналу (чацвёртае кола) з лікам 6:2, 6:1 яна перамагла амерыканку Коку Вандэвеге (172), якая прабілася ў асноўную сетку з кваліфікацыі, паведамляе БелаПАН.

Наступнай суперніцай Азаранкі будзе пераможца чвэрцьфінальнай пары Караліна Вазняцкі (Данія, 2) - Агнешка Радваньска (Польшча, 9).

Апошнія навіны