Генпракуратура: Экспэртыза цела Алега Бябеніна зойме не больш за месяц
- 8.09.2010, 12:55
У Генеральнай пракуратуры спаслаліся на інфармацыю намесніка галоўнага дзяржаўнага судова-медыцынскага эксперта Уладзіміра Кузьмічова.
БелаПАН паведамілі, што комплексная экспертыза цела Алега Бябеніна павінна заняць не больш за адзін месяц.
Ён сказаў, што СМЭ трупа чалавека носіць комплексны характар, і, як правіла, нароўні з экспертызай уласна трупа робіцца экспертыза ўзятага з яго біялагічнага матэрыялу. Яна выконваецца ў судова-медыцынскай лабараторыі. Паводле заканадаўства гэтая праца павінна быць завершана максімум на працягу аднаго месяца.
Нагадаем, што цела заснавальніка і кіраўніка сайта charter97.org Алега Бябеніна было знойдзена павешаным 3 верасня на яго лецішчы пад Менскам. Праваахоўныя органы паспяшаліся паведаміць, што гэта самагубства. Аднак калегі журналіста паведамляюць, што смерць Алега Бябеніна выклікае шмат пытанняў. Судмедэксперты блытаюцца нават у даце наступлення смерці журналіста. Алег Бябенін не пакінуў пасля сябе ніякай запіскі. Ён быў поўны планаў. У журналіста засталіся жонка і два сыны. Ён быў асноўным удзельнікам каманды апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.