BE RU EN

Чарговы ператрус на кватэры Аляксандра Атрошчанкава

  • 18.01.2011, 11:06

Сёньня зранку супрацоўнікі КДБ прыйшлі дадому Дар'і Корсак, жонкі арыштаванага Аляксандра Атрошчанкава, каб правесьці чарговы ператрус.

У пастанове на вобшук напісана, што шукаць яны будуць "прадметы вопраткі".

"Да мяне прыйшлі двое супрацоўнікаў КДБ, паказалі пастанову і прапанавалі абшукаць кватэру без панятых. Я адмовілася. Цяпер яны шукаюць панятых, - паведаміла "Свабодзе" Дар'я Корсак.

Нагадаем, першы ператрус у кватэры Аляксандра Атрошчанкава і Дар'і Корсак прайшоў 25 сьнежня.

Аляксандар Атрошчанкаў, прэс-сакратар Андрэя Саньнікава, быў затрыманы 20 студзеня на ўласнай кватэры. Ён праходзіць абвінавачаным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

Апошнія навіны