Памёр пісьменнік, журналіст і публіцыст Віталь Тарас
- 18.01.2011, 11:32
У ноч з 17 на 18 студзеня памёр вядомы пісьменнік, журналіст і публіцыст Віталь Тарас.
Як паведаміў БелаПАН сын Віталя Тараса Антон, ягны бацька доўгі час хварэў. "У яго быў рак. Ён хварэў прыкладна два з паловай гады. У 3 гадзіны 30 хвілін мяне разбудзіла маці і паведаміла, што бацька толькі што памёр у яе на руках", - сказаў Антон.
Па ягоных словах, пакуль невядома, дзе і калі будзе пахаваны Віталь Тарас. "Верагодней за ўсё, пахаванне адбудуцца 19 студзеня", - дадаў Антон Тарас.
Charter97.org выказвае спачуванні родным і блізкім Віталя Тараса.