Беларусь могуць пазбавіць ўдзелу ў "Еўрабачанні"
- 18.01.2011, 12:47
Шэраг прадстаўнікоў Еўрапарламента збіраюцца прыняць зварот да кіраўніцтва Еўрапейскага вяшчальнага саюза пазбавіць Беларусь ўдзелу ў еўрапейскім песенным конкурсе "Еўрабачанне".
Як паведамілі крыніцы ў Еўрапарламенце, такая прапанова з'яўляецца адным з варыянтаў таго, як Еўропа і свет могуць адрэагаваць на падзеі, якія адбыліся ў Менску пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня мінулага года, перадае ІА Регнум.