Больш у доўг не даюць?
- 18.01.2011, 13:08
Узурпатар загадаў свайму ўраду больш не браць "дурных запазычанняў".
"Ніякіх знешніх дурных запазычанняў пад вялікія працэнты быць не павінна. З гэтымі трэба разлічыцца. Правільны падыход - ён не падлягае ніякай спрэчцы", - заявіў Лукашэнка ў аўторак на нарадзе з урадам па пытаннях развіцця беларускай эканомікі.
Як падкрэсліў кіраўнік, "жыць трэба па сродках, ніякіх друкавання грошай, запазычанняў". "Хопіць. Краіна выходзіць з крызісу", - адзначыў так званы прэзідэнт Беларусі, перадае "Інтэрфакс Захад".
За кошт чаго будзе пакрывацца адмоўнае сальда плацёжнага балансу ў 6,4 млрд даляраў, беларускі дыктатар не ўдакладніў. Нагадаем, знешні доўг Беларусі складае 25,6 млрд даляраў.