BE RU EN

Мартынаву адмоўлена ва ўдзеле ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

  • 18.01.2011, 17:17

З-за парушэнняў правоў чалавека Беларусі адмоўлена ва ўдзеле ў чарговай Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

З-за грубых і масавых парушэнняў правоў чалавека пасля выбараў прэзідэнта 19 снежня Беларусі адмоўлена ва ўдзеле ў чарговай Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якая пройдзе ў баварскай сталіцы 4-6 лютага. Сталы старшыня гэтага міжнароднага форуму Вольфганг Ішынгер (Wolfgang Ischinger) у аўторак, 18 студзеня, адмяніў адпаведнае запрашэнне міністру замежных спраў Беларусі Сяргею Мартынаву, паведамляе агенцтва dpa.

Ішынгер растлумачыў, што пасля таго, што здарылася ў Беларусі "нельга паводзіць сябе так, быццам нічога не адбылося". На мінулым тыдні газета "Советская Белоруссия" абвінаваціла ФРГ і Польшчу ў падрыхтоўцы звяржэння аўтарытарнага прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Германія катэгарычна аспрэчыла гэтыя абвінавачванні, назваўшы іх безгрунтоўнымі, паведамляе "Нямецкая хваля".

Апошнія навіны