МЗС Расеі просіць падоўжыць акрэдытацыю журналісту "Коммерсанта"
- 18.01.2011, 21:00
МЗС Расеі звярнулася да ўладаў Беларусі з просьбай дазволіць журналісту газеты "Коммерсант" Маўсуну Гаджыеву працягнуць працу ў Менску.
"Са шкадаваннем успрынялі інфармацыю аб адмове МЗС Беларусі падоўжыць акрэдытацыю карэспандэнту газеты "Коммерсант" М. Гаджыева, што, па сутнасці, пазбаўляе яго магчымасці выконваць свае журналісцкія абавязкі ў гэтай краіне", гаворыцца ў заяве МЗС.
"Хацелася б спадзявацца, што дадзенае рашэнне не з'яўляецца канчатковым і можа быць перагледжанае з улікам асаблівага характару расейска-беларускіх адносінаў", адзначаецца ў прэс-рэлізе.