BE RU EN

У Зюганава прачнулася сумленне?

  • 19.01.2011, 13:07

Лідэр "КПРФ" Генадзь Зюганаў мае намер прасіць Лукашэнку "памілаваць" палітзняволеных.

"Я запрошаны прыняць удзел ва ўрачыстай цырымоніі інаўгурацыі прэзідэнта Лукашэнкі, якая адбудзецца 21 студзеня", - сказаў Г. Зюганаў "Интерфаксу". Пры гэтым ён падкрэсліў, што "пасля гэтага ўрачыстага мерапрыемства я маю намер афіцыйна звярнуцца да Аляксандра Рыгоравіча з заклікам праявіць вялікадушнасьць і гуманнасць да тых, хто, магчыма, парушыў закон, бо такое права ў прэзідэнта ёсць", - сказаў Г. Зюганаў.

У той жа час ён падкрэсліў, што лічыць правільнай рэакцыю ўладаў Беларусі на масавыя беспарадкі ў снежні. "Я абсалютна ўпэўнены, што законная ўлада правільна паступіла ў адносінах да тых, хто бясчынстваващ і разбіваў фасад Дома ўрада ў цэнтры Менска", - падкрэсліў Г. Зюганаў.

Ён адзначыў, што "сцэнар гэтых бясчынстваў быў той жа, што ў свой час быў ужыты ў Югаславіі, а пазней - у Грузіі і Малдове". "Аднак на гэты раз гэты сцэнар не спрацаваў, паколькі ўлада дзейнічала хутка і граматна", - падкрэсліў лідэр расейскіх камуністаў.

Ён адзначыў, што не прымае тыя крытычныя заўвагі, якія выказваюць у адрас зноў абранага прэзідэнта Беларусі многія прадстаўнікі Еўразвяза і Рады Еўропы.

"Я ўжо сямнаццаты год працую ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы. Я здзіўлены той перадузятасцю, якую праяўляюць і да Расеі, і да Беларусі многія прадстаўнікі Рады Еўропы і Еўразвяза, што бесцырымонна ўмешваюцца ва ўнутраныя справы дзяржаваў. Там у іх дзейнічаюць двайныя стандарты. Я ў гэтым абсалютна перакананы", - сказаў Г. Зюганаў.

Апошнія навіны