BE RU EN

Маці Паўла Севярынца атрымала першы ліст ад сына

  • 19.01.2011, 13:09

Маці Паўла Севярынца, абвінавачанага "ў арганізацыі масавых беспарадкаў" у Менску ўвечары 19 снежня і які зараз змяшчаецца пад вартай у СІЗА КДБ, упершыню атрымала ліст ад сына.

Як паведаміла Тацяна Севярынец прэс-службе аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя», ліст невялікі - на адну сшыткавую старонку. Уверсе ліста напісана «Ліст № 5», але папярэдніх чатырох маці палітвязня не атрымлівала, перадае БелаПАН.

Ліст датаваны 12 студзеня, а на паштовым штэмпелі датай адпраўкі значыцца 18 студзеня.

У сваім лісце Павел Севярынец просіць бацькоў выбачыць яго за тое, што ягонае цяперашняе становішча дадало ім клопатаў, віншуе з Вадохрышчам, пра сябе ж піша стрымана: «Малюся, думаю, пішу».

Таксама ў лісце Павел Севярынец просіць маці перадаць яму некаторыя лекі, аднак Таццяна Севярынец кажа, што такія лекі ўжо перадавала ў СІЗА КДБ яшчэ 5 студзеня, з чаго маці палітвязня зрабіла здагадку, што не ўсе перадачы даходзяць да вязняў.

Апошнія навіны