BE RU EN

Нечаканая любоў Партугаліі да дыктатара

  • 20.01.2011, 15:13

У Еўропе разгарнулася сапраўдная паддыванная вайна паміж прыхільнікамі ўвядзення жорсткіх санкцый у дачыненні дыктатара, як згубіў увесь сорам, і краінамі, якія спрабуюць лабіраваць інтарэсы узурпатара.

Паводле інфармацыі charter97.org, нечаканую падтрымку беларускі кіраўнік знайшоў у асобе Партугаліі, прадстаўнікі якой спрабуюць блакаваць адэкватную рэакцыю Еўразвяза на жахлівыя рэпрэсіі ў Беларусі на розных узроўнях, пачынаючы ад Еўрапарламента і скончваючы Радай Еўразвяза.

Нават Італія, традыцыйны прыхільнік дыктатара, вымушаная была пайсці на саступкі і падтрымаць агульную пазіцыю Еўропы. Як распавяла charter97.org крыніца, блізкая да перамоўнага працэсу, Грэцыя і Славенія таксама мяркуюць, што бізнэс на крыві і ігнараванне парушэнняў правоў беларусаў цалкам прымальныя, і выступаюць за супрацоўніцтва з апошнім дыктатарам Еўропы.

Апошнія навіны