BE RU EN

Віктар Лукашэнка сустрэўся з эмірам Катара

  • 31.01.2011, 14:45

Памочнік Аляксандра Лукашэнкі па нацыянальнай бяспеws ягоны старэйшы сын Віктар Лукашэнка і эмір Катара шэйх Хамад бін Халіфа Ааль Сані сустрэліся ў Дохе 30 студзеня.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на катарскую англамоўную газету Gulf Times.

"Перамовы тычыліся супрацоўніцтва паміж Катарам і Беларуссю па шэрагу пытанняў, якія прадстаўляюць узаемную цікавасць", - піша выданне.

На сустрэчы прысутнічаў старшыня эмірскай канцылярыі, намеснік прэм'ер-міністра Катара Абдула Бін Хамад Аль-Атыя. Ён узначальвае нафтавую дзяржкампанію Qatar Petroleum.

Апошнія навіны