Фотафакт: Сонечнае зацьменне ў Беларусі
- 4.01.2011, 17:04
4 студзеня беларусы сталі сведкамі частковага зацьмення сонца. Відовішчная прыродная з’ява назіралася з 08:40 да 13:00.
На піку зацьмення Месяц «схаваў» Сонца на 86%. За сённяшнім зацьменнем маглі назіраць жыхары Еўропы, Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, паведамляе "Наша Ніва".
Фота Леанід Шчаглоў, БЕЛТА.