Мужчына ўпаў на рэйкі ў метро
- 5.01.2011, 9:57
5 студзеня ў 7.15 на станцыі менскага метро «Трактарны завод» на рэйкі перад саставам, што падыходзіў станцыі "Пралетарская”, упаў мужчына, які блага сябе адчуў.
Пра гэта БелаПАН паведамілі ў аддзеле ўнутраных спраў па ахове метрапалітэна.
Супрацоўнікі міліцыі і машыніст выцягнулі пацярпелага з-пад вагона. З папярэднім дыягназам «пералом сцягна» ён адпраўлены ў адну са сталічных лякарань. Мужчыне на выгляд каля 40 гадоў.
Рух цягнікоў па другой лініі мінскага метро было адноўлены ў 7.31. Першая лінія працавала ў звычайным рэжыме.