Беларусбанк прыпыніў выдачу ільготных крэдытаў
- 10.10.2011, 10:47
Урад Беларусі забараніў Беларусбанку выдаваць ільготныя крэдыты на будаўніцтва жылля.
«Да вызначэння аб'ёмаў фінансавання жыллёвага будаўніцтва на 2012 год: ААТ «Беларусбанк» прыпыніць... ільготнае крэдытаванне будаўніцтва жылля, увод якога мяркуецца ў 2012 і наступным гадах», - гаворыцца ў пратаколе паседжання Саўміна №41 ад 27 верасня 2011 года, вытрымкі з якога прыводзіць «Наша Ніва».
Забарона на крэдытаванне дзейнічае да 1 студзеня 2012 года, аднак аднаўленне выдачы крэдытаў адбудзецца толькі пасля ўзгаднення аб'ёмаў будаўніцтва жылля на наступны год. Кажучы іншымі словамі - пасля размеркавання магутнасці друкаванага станка Нацбанка РБ.