BE RU EN

ЕЗ і Рада Еўропы заклікаюць да беларускіх уладаў

  • 10.10.2011, 12:42

Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан і генеральны сакратар Рады Еўропы Турб'ерн Ягланд выступілі ў панядзелак з сумеснай заявай.

Заява прагучала з нагоды еўрапейскага і сусветнага Дня супраць смяротнага пакарання.

«Еўрапейскі звяз і Рада Еўропы пацвярджаюць агульную нязгоду з ужываннем смяротнага пакарання, а таксама сваё абавязальніцтва дамагацца яго сусветнай адмены», - гаворыцца ў распаўсюджанай у Брусэлі заяве, якую цытуе interfax.by.

«Мы лічым, што смяротнае пакаранне бесчалавечнае і мае пад сабою патаптанне чалавечай годнасці. Еўрапейскі досвед навучыў нас таму, што смяротнае пакаранне не перашкаджае росту жорсткіх злачынстваў і не аддае справядлівасць іхнім ахвярам.

Любая юрыдычная памылка ва ўжыванні смяротнага пакарання, ад якой не застрахаваная ніводная юрыдычная сістэма, вядзе да незваротнай страты чалавечага жыцця», - падкрэслілі кіраўнікі ЕЗ і Рады Еўропы.

У заяве асуджаецца ўжыванне смяротнага пакарання ў Беларусі, «адзінай краіне ў Еўропе, дзе яшчэ звяртаюцца да смяротнага пакарання». «Мы настойліва просім Беларусь усталяваць мараторый на ўжыванне смяротнага пакарання ў перспектыве яго поўнай адмены», - заявілі К. Эштан і Т. Ягланд.

У дакуменце адзначаецца, што, прызнаючы рост колькасці краін, якія адмовіліся ад смяротнага пакарання, якая з 1993 года па 2009 павялічылася з 55 да 97, ЕЗ і Рада Еўропы не могуць не выказваць заклапочанасць тым, што яшчэ 58 краін у свеце працягваюць ужываць смяротнае пакаранне.

Апошнія навіны