BE RU EN

У Партыі БНФ зноў няма офіса

  • 10.10.2011, 13:56

Надзеяў на захаванне Партыяй БНФ цяперашняга офіса не засталося. Падобна да таго, што новы офіс прыйдзецца пакінуць да 1 лістапада.

Пра гэта ішла размова на суботнім Сойме Партыі БНФ.

«Падобна, партыі БНФ прыйдзецца пакінуць і цяперашняе памяшканне. Мы робім спробы захаваць цяперашняе памяшканне, аднак надзеяў на тое, што ў нас атрымаецца захаваць цяперашні офіс да канца тэрміну арэнды, практычна не засталося. Паколькі кастрычнік ўжо пачаўся, уласнік не настойвае на высяленні да 1 кастрычніка - цяпер гаворка ідзе пра тое, што нам неабходна пакінуць памяшканне да 1 лістапада. Прычым, ягоныя просьбы становяцца ўсё больш настойлівымі. Падобна да таго, што ў хуткім часе гэтыя просьбы могуць перарасці ў юрыдычную плоскасць. Таму мы робім меры па пошуку новага памяшкання», - распавёў «Беларускаму партызану» старшыня партыі Аляксей Янукевіч.

Толькі 26 жніўня партыя БНФ, прайграўшы бой ЖРЭА Савецкага раёна Менска за офіс на праспекце Машэрава, 8 у Менску, перасялілася на новы адрас - вул. Крапоткіна 93, А. Вельмі хутка ўладальнік памяшкання запатрабаваў ад Партыі БНФ пакінуць памяшканне да 1 кастрычніка 2011 года.

Апошнія навіны