BE RU EN

Некаторыя краіны ЕЗ гатовыя ўвесці эканамічныя санкцыі супраць Беларусі

  • 10.10.2011, 15:23

Эстонія патрабуе ад Беларусі вызвалення палітвязняў.

Краіна гатовая да ўвядзення дадатковых эканамічных санкцый, заяўляюць у МЗС прыбалтыйскай рэспублікі.

«Беларусі для аднаўлення супрацоўніцтва з ЕЗ неабходна ў больш хуткім парадку і без усялякіх умоваў вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных», - заявіў «Інтэрфакс-Захад» міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Паэт пасля сустрэчы кіраўнікоў МЗС ЕЗ, якая прайшла ў панядзелак у Люксембурзе і на якой абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі і ва Украіне.

Па ягоных словах, «Эстонія гатовая падтрымаць прымяненне больш шырокіх эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі».

«Неабходна паслядоўна падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і свабоду СМІ ў Беларусі і рухацца наперад з падрыхтоўкай дамоваў аб спрашчэнні візавага перамяшчэння і рэадмісіі», - сказаў ён.

Апошнія навіны