BE RU EN

Украінскія праваабаронцы просяць адазваць Ціханава з Беларусі

  • 13.10.2011, 11:55

Праваабаронцы звярнуліся да ўкраінскага ўраду з патрабаваннем адазваць з пасады амбасадара Украіны ў Беларусі Віктара Ціханава.

З такім заклікам, як перадае «Еўрарадыё», выступіў праваабарончы цэнтр «Поступ». Падставай называюцца каментары, нявартыя пасады дыпламата. У прыватнасці, на думку праваабаронцаў, амбасадар адкрыта грэбліва выказваўся пра каштоўнасць палітычнага плюралізму, свабоды выказвання меркаванняў і свабоды мірных сходаў, якія ляжаць у аснове любога дэмакратычнага грамадства.

Таксама праваабаронцы звярнуліся да прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і міністра замежных справаў Канстанціна Грышчанкі.

Нагадаем, што ў эфіры тэлеканала «РТР-Беларусь» Ціханаў заявіў, што ў Беларусі людзі жывуць мірна і ўпэўненыя ў заўтрашнім дні дзякуючы ўраду і Лукашэнку.

Апошнія навіны