BE RU EN

Воўчак: Нават супрацоўнікі пракуратуры ў шоку ад паправак

  • 13.10.2011, 14:05

Закон павінен не проста прымацца, але і адпавядаць Канстытуцыі, кажа праваабаронца.

Праваабаронца Алег Воўчак у інтэрв'ю «Еўрарадыё» пракаментаваў прыняцце паправак у законы аб палітычных партыях, грамадскіх аб'яднаннях і спецслужбах. Нагадаем, яны прымаліся таемна на пачатку кастрычніка і грамадскасць пра іх даведалася толькі зараз.

«Мае калегі ўсе ў шоку. Нават тыя, хто працуе ў пракуратуры. Таму што змены прымаліся таемна, не абмяркоўваліся... Закон павінен не проста прымацца, але і адпавядаць Канстытуцыі.

Калі казаць аб гэтых папраўках у цэлым, то ўсю дзейнасць не апазіцыі нават, не праваабароны, усю дзейнасць любога грамадзяніна, які толькі пачне пратэставаць, можна падвесці пад любую з гэтых паправак», - лічыць Волчак.

Апошнія навіны